У групе №3 інтэграванага навучання і выхавання Руднянскага дзіцячага сада Мазырскага раёна адбылося пазнавальнае мерапрыемства "Па старонках роднай мовы".
Нашы выхаванцы з задавальненнем прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме: адгадвалі загадкі на беларускай мове, пазнаёміліся з творчасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў, замацавалі ўяўленне аб дзяржаўных сімвалах Беларусі, танцавалі беларускі народны танец "Бульба".
Гэта мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы.
Вернуться в раздел Гражданско-патриотическое воспитание

